Беларуская Служба

Латвія ўзмацняе кантроль расійскіх і беларускіх тавараў на мяжы

26.08.2024 14:30
Узмоцненыя меры кантролю будуць дзейнічаць да 23 лютага 2025 года.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Харчова-ветэрынарная служба Латвіі з 25 жніўня будзе праводзіць узмоцнены кантроль розных расійскіх і беларускіх тавараў у пунктах памежнага кантролю, паведамляе сайт Delfi са спасылкай на афіцыйнае выданне Latvijas Vēstnesis.

Узмоцненыя праверкі праводзяцца ў мэтах абмежавання рызык для здароўя людзей і жывёл, а таксама, у выпадку генетычна мадыфікаваных арганізмаў, для навакольнага асяроддзя.

Як паведамляе Харчова-ветэрынарная служба, рашэнне аб узмацненні кантролю прынятае па распараджэнні галоўнага харчова-ветэрынарнага інспектара на аснове ацэнкі вынікаў кантролю за перыяд з 1 красавіка па 31 ліпеня 2024 года.

Гэтыя вынікі паказалі, што на кантроль па-ранейшаму працягваюць паступаць партыі харчавання і кармоў расійскага і беларускага паходжання, пры гэтым захоўваюцца асцярогі наконт іх бясшкоднасці, асабліва ў пачатку новага сезона збору ўраджаю.

Узмоцненыя меры кантролю будуць дзейнічаць да 23 лютага 2025 года.

аз

ЕС анансаваў запуск сістэмы, якая зменіць памежны кантроль для грамадзян трэціх краін, у тым ліку беларусаў

21.08.2024 12:45
Галоўнай мэтай укаранення EES называюць ўзмацненне бяспекі на мяжы і перадухіленне нелегальнай міграцыі.

Шведы смяяцца з назваў тавараў, якія прапануе беларускі адпаведнік іхнай сеткі Ikea

21.08.2024 14:45
Незразумела, ці з'яўляюцца бессэнсоўныя назвы прадуктаў Swed House наўмыснымі ці проста памылковымі.