Беларуская Служба

«Свабода і дэмакратыя» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

26.08.2024 13:30
Створаная 18 год таму польская няўрадавая арганізацыя працуе, між іншым, на карысць правоў чалавека ў Беларусі.
Fundacja Wolność i Demokracja
Fundacja Wolność i Demokracjawww.facebook.com/FundacjaWID/скрыншот

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сваім рашэннем ад 15 жніўня ўнесла ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» польскі няўрадавы фонд «Свабода і дэмакратыя». Датычнымі да фонду названыя Лілія Любаневіч і Мацей Данцэвіч. Такая пільная «ўвага» сілавых структур да гэтай арганізацыі звязаная з тым, што «Свабода і дэмакратыя» працуе ў тым ліку і на карысць правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе «Вясна».

Створаная 18 год таму польская няўрадавая арганізацыя Фонд «Свабода і дэмакратыя» («Fundacja Wolność i Demokracja») займаецца падтрымкай барацьбы за правы чалавека, грамадзянскія свабоды і свабоду слова ў Беларусі і іншых постсавецкіх краінах.

Штуршком да стварэння фонду стала закрыццё беларускімі ўладамі летам 2005 года двух незалежных польскіх выданняў, звязаных з Саюзам палякаў у Беларусі. Неабходнасць выпуску часопісаў і прыцягнення для гэтых мэтаў фінансавых сродкаў прывяла да стварэння фонду.



З цягам часу дзейнасць арганізацыі пашырылася і на іншыя напрамкі. Сёння «Свабода і дэмакратыя» супрацоўнічае з многімі беларускімі грамадскімі і праваабарончымі арганізацыямі, незалежнымі СМІ, а таксама з тэлеканалам «Белсат», і цягам многіх гадоў падтрымлівала яго фінансава.

Паралельна фонд займаецца абаронай нацыянальнай ідэнтычнасці і аднаўленнем поўнай незалежнасці Беларусі і падтрымлівае Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці – падтрымка польскіх арганізацый на постсавецкай прасторы, у асноўным у Беларусі, Украіне і Літве, а таксама ў іншых краінах па ўсім свеце.

аз

У ліпені паводле крымінальных палітычных справаў асудзілі мінімум 170 чалавек

19.08.2024 13:30
За месяц у Мінску прайшло 78 палітычных крымінальных працэсаў, паведамляюць праваабаронцы.

Суд ануляваў продаж кватэры падазраванай па «экстрэмісцкім артыкуле»

19.08.2024 16:30
Следчы камітэт наклаў на кватэру арышт у мэтах, між іншым, забеспячэння магчымых маёмасных спагнанняў іг.д.