Беларуская Служба

Былы палітвязень распавёў пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў Беларусі

29.08.2024 14:21
«Ніхто не даведаецца, што ты там пабіты сядзіш», кажа  Мікалай (імя зменена ў мэтах бяспекі), які правёў у зняволенні амаль два гады.
Ілюстрацыйны здымакВясна / Правы чалавека ў Беларусі/https://t.me/viasna96

У чэрвені мужчына выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3 па заканчэнні тэрміну. Каб зноў не апынуцца за кратамі, былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Мікалай распавёў ПЦ «Вясна», як зняволеных пазбаўляюць права на медыцынскую дапамогу і прымушаюць выконваць цяжкую працу, пра даносы за беларускую мову, збіванні зняволеных, а таксама пра жорсткія абмежаванні для палітычных.

У лукашэнкаўскіх турмах «адразу робяць усё, каб зламаць чалавека», зазначае былы палітвязень. Мужчына кажа, што дамагчыся якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі ў калоніі, немагчыма. "Вясна" часта фіксуе факты прымянення фізічнай сілы ў дачыненні да палітычных зняволеных. Часцей за ўсё збіванні і катаванні ўжываюць пры затрыманні, але над некаторымі працягваюць здзекавацца і ў месцах зняволення. Мікалай кажа, што ў віцебскай калоніі гэта таксама здараецца.

Па стане на 22 жніўня 2024 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 262 палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл