Беларуская Служба

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую аналітычную майстэрню» Вардамацкага

21.05.2025 15:35
Абвінавачанні ў «экстрэмізме» звычайна выкарыстоўваюцца ўладамі Беларусі для падаўлення незалежнай думкі і свабоды слова.
Цэнзураstevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» тры новыя структуры: «Беларускую аналітычную майстэрню» сацыёлага Андрэя Вардамацкага, ютуб-канал «Партызанская хваля», а таксама тыкток-акаўнты ініцыятывы «Дорога в ад». Адпаведнае абнаўленне з’явілася ў спісе МУС 21 мая, на падставе рашэнняў КДБ, паведамляе «Наша Ніва».

У спісе МУС адзначаецца, што «фармаванне» «Беларуская аналітычная майстэрня» складаецца з «групы грамадзян з ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы. Акрамя Вардамацкага, у спісе згадваюцца Марына Новікава і Павел Усаў, а таксама сайт ініцыятывы – www.bawlab.eu.

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны і ютуб-канал «Партызанская хваля». У сувязі з гэтым фармаваннем не названыя канкрэтныя асобы, звязаныя з рэсурсам.

У спіс патрапіла і ініцыятыва «Дорога в ад», звязаная з двума тыкток-акаўнтамі. У спісе ўказаны Генадзь Глушакоў як асоба, звязаная з гэтай ініцыятывай.

У Беларусі абвінавачанні ў «экстрэмізме» звычайна выкарыстоўваюцца ўладамі для ціску на грамадзянскую супольнасць, падаўлення незалежнай думкі і свабоды слова.

аз

Instagram Сашы Філіпенкі прызналі экстрэмісцкім

21.05.2025 11:41
Супраць пісьменніка была заведзеная крымінальная справа па абвінавачванні ў «распальванні варожасці» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».