Раней зялёнае святло далі паслы краін ЕС. Новыя мытныя пошліны павінны ўступіць у сілу ў ліпені.
Пасля энергетычных рэсурсаў цяпер надышоў час угнаенняў — ЕС змяншае сваю залежнасць ад паставак з Расіі і Беларусі, што да гэтага часу рабіла яго ўразлівым да шантажу з боку абодвух рэжымаў. Тарыфы таксама абмяжуюць магчымасці фінансавання ваеннай машыны Крамля.
«Мы не любім пра гэта казаць, але калі еўрапейскі фермер сёння купляе расійскія ўгнаенні, ён непасрэдна фінансуе вайну», — каментуе сітуацыю юрыст і эксперт па санкцыях і гандлёвай палітыцы Томаш Властоўскі.
У 17-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўключаны Мінскі завод колавых цягачоў
Тарыфы маюць і дадатковую мэту: яны прызначаны для падтрымкі прамысловасці ЕС па вытворчасці ўгнаенняў, якая пацярпела, калі танныя расійскія ўгнаенні затапілі еўрапейскія рынкі. Польшча, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў угнаенняў, толькі выйграе. «Расіяне дабівалі еўрапейскую вытворчасць угнаенняў. Гэтая барацьба доўжыцца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў», — дадаў Томаш Властоўскі.
Скарачэнне імпарту з Расіі павінна адбывацца паступова на працягу трох гадоў, каб еўрапейскі рынак мог прызвычаіцца да новай сітуацыі. Акрамя таго, павышэнне імпартных пошлін на сельскагаспадарчую прадукцыю з Расіі і Беларусі пойдзе на карысць еўрапейскім фермерам, сцвярджае Інэсэ Вайдэрэ, дэпутат Еўрапарламента ад Латвіі і аўтарка дакладу, прынятага сёння дэпутатамі Еўрапарламента.
«Зніжэнне нядобрасумленнай канкурэнцыі дапаможа еўрапейскім вытворцам заставацца канкурэнтаздольнымі», — заявіла дэпутатка Польскаму радыё. Яна падкрэсліла, што кампенсацыя фермерам таксама прадугледжана для змякчэння росту цэн.
IAR/вх