Кангрэс Еўрапейскай федэрацыі журналістаў прыняў заяву з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх зняволеных журналістаў у Беларусі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў , якая ўваходзіць у склад федэрацыі.
У дакуменце таксама змешчаны заклік да міжнароднай супольнасці ўзмацніць ціск на беларускія ўлады дзеля спынення рэпрэсій і падтрымкі незалежных СМІ.
Пасля падзей 2020 года рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі набылі сістэмны характар. Незалежныя рэдакцыі вымушаныя былі спыніць працу або з’ехаць з краіны. Больш за 2000 медыяплатформаў заблакаваныя, карыстальнікі падвяргаюцца пераследу нават за падпіску на незалежныя выданні.
Улады забаранілі дзейнасць БАЖ, а за ўдзел у арганізацыі журналісты падпадаюць пад крымінальную адказнасць.
Зараз за кратамі знаходзяцца 39 прадстаўнікоў беларускіх медыя.
эж