Супраць аршанца Яўгена Бодрыкава распачалі крымінальную справу – верагодна, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша «Віцебская вясна».
Яўген Бодрыкаў – 27-гадовы ўраджэнец Оршы. Ён скончыў аршанскую СШ №17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 нават перамог на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сертыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі.
Яўген Бодрыкаў. Крыніца: «Віцебская вясна»
Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ, быў у студэнцкім актыве, добра зарэкамендаваў сябе падчас практыкі ў мінскай гімназіі №20.
У 2020 годзе хлопец быў затрыманы і збіты падчас пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
У 2022 годзе па тым самым артыкуле суд у Оршы пакараў яго арыштам на 15 сутак за фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.
вс