Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі 11 чалавек палітычнымі зняволенымі

29.07.2025 12:38
Праваабаронцы патрабуюць таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Ілюстрацыйнае фотаFoto: patrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала 11 чалавек палітычнымі зняволенымі, улічваючы іхны пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы патрабуюць таксама ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў, у прыватнасці: Віктара Меку, Андрэя Андронава, Андрэя Арла, Валерыя Іваніна, Яўгена Бялькевіча, Яўгена Пяргаева, Іллі Валвенкіна, Мікалая Ліса, Яўгена Шляхцёнка, Сафію Бачурынскую, Алену Рудую і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуюць спыніць пераслед правамерных формаў выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаюць свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў.

Праваабаронцы патрабуюць таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

аз

Па «справе Гаюна» пад вартай знаходзяцца 33 пацверджаныя фігуранты

28.07.2025 17:38
Агульная лічба затрыманых значна большая.

Суды Віцебскай вобласці зноў «штампуюць» рашэнні аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі»

28.07.2025 20:11
Не менш за 13 інтэрнэт-рэсурсаў прызнаныя «экстрэмісцкімі» на мінулым тыдні.