Беларуская Служба

Міністэрства інфармацыя забараніла распаўсюджваць яшчэ 31 кнігу

04.08.2025 18:04
У спіс забароненай літаратуры на сёння ўваходзіць 141 кніга. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінінфарм папоўніў спіс кніг, забароненых да продажу. У пералік трапілі кнігі вядомых пісьменнікаў — пулітцэраўскай лаўрэаткі Донны Тарт, Ру Муракамі, Чака Паланіка і іншых — паведамляе «Люстэрка».

У ведамстве заявілі, што творы змяшчаюць «інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

«У выпадку выяўлення фактаў распаўсюджвання друкаваных выданняў, уключаных у вышэйназваны спіс, Міністэрства інфармацыі мае права спыніць дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў»,  — папярэджваюць выдаўцоў у ведамстве.

У спіс забароненай літаратуры на сёння ўваходзіць 141 кніга. Асобны пералік забароненых кнігі ёсць і ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які таксама вядзе Мінінфарм.

нг