Беларуская Служба

63 замежнікі, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнтах падчас канцэрта Макса Каржа ў Варшаве, сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі

25.08.2025 14:40
Нагадваем, пасля канцэрта беларускага рэпера 9 жніўня ў Варшаве польская паліцыя затрымала ў агульнай складанасці 109 чалавек.
     -
Галоўнакамандуючы Памежнай службай у Польшчы генерал-маёр Роберт БаганPAP/Albert Zawada

63 замежнікі, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнтах падчас канцэрта Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве былі выдаленыя з тэрыторыі Польшчы або ўнесеныя ў спіс непажаданых асоб, паведаміў падчас сённяшняга брыфінгу Галоўнакамандуючы Памежнай службай у Польшчы генерал-маёр Роберт Баган(Robert Bagan):

- 13 замежнікаў, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы і грамадскаму парадку, былі прымусова высланыя з нашай тэрыторыі. 10 замежнікаў добраахвотна пакінулі тэрыторыю Польшчы. Мы ўнеслі дадзеныя 30 замежнікаў у спіс асоб, непажаданых на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Гэтыя асобы былі ўнесены ў Шэнгенскую інфармацыйную сістэму, што азначае, што ім забаронены ўезд ва ўсе краіны Шэнгенскай зоны.

Паблажлівасці да тых, хто парушае польскае заканадаўства, не будзе, запэўніў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвіньскі(Marcin Kierwiński):

- Калі які-небудзь чалавек, які з’яўляецца нашым госцем, будзе пераступаць межы закона, мы будзем рэагаваць вельмі рашуча.

Нагадваем, пасля канцэрта беларускага рэпера 9 жніўня ў Варшаве паліцыя затрымала ў агульнай складанасці 109 чалавек за захоўванне наркотыкаў, парушэнне фізічнай недатыкальнасці супрацоўнікаў аховы, захоўванне піратэхнічных вырабаў, а таксама за незаконнае пранікненне на тэрыторыю масавага мерапрыемства.

IAR/аз

Пісьменнік, музычны крытык Аляксандр Чарнуха: Феномен Макса Каржа ў тым, што да яго ніхто не размаўляў з падлеткамі іх моваю

11.08.2025 16:51
У чым феномен Макса Каржа, які цяпер збірае вялікую аўдыторыю ва Украіне, Польшчы, Літве, Чэхіі, Казахстане? Якую ідэю прапаведуе ў творчасці?