Беларуская Служба

У Беларусі працоўных мігрантаў абавяжуць здаваць экзамен на веданне дзяржаўных моў. Вядомыя патрабаванні

08.09.2025 14:24
Якія тэмы будуць абавязаныя ведаць працоўныя мігранты на экзамене па веданні мовы, распавялі ў Мінпрацым
         .
Шліфоўшчык шкла і шкловырабаў шклозавода "Нёман" Зідан Самех Алі Мухамад.Белта

6 верасня ў Беларусі былі скарэктаваныя падыходы да працаўладкавання замежных грамадзян.

«Урадам прынята рашэнне, у якім вызначаны пералік прафесій працоўных і пасад служачых, для заняцця якімі замежным мігрантам спатрэбіцца прайсці ацэнку ведання валодання адной з дзяржаўных моў – беларускай або рускай. Гэта вельмі важнае і адначасова простае рашэнне», – сказала першы намеснік міністра працы і сацабароны Таццяна Астрэйка, перадае БЕЛТА.

У пералік увайшлі такія прафесіі, як вадзіцель аўтамабіля, прадавец, цырульнік, афіцыянт, адміністратар і шэраг пасад медыцынскага профілю.

«Усе яны прадугледжваюць непасрэдны кантакт з насельніцтвам. Гэтае рашэнне было прынятае для падвышэння якасці аказання паслуг насельніцтву», – дадала Таццяна Астрэйка.

«Патрабаванні да ацэнкі ведаў прад'яўляюцца з пункту гледжання абʼёму, неабходнага для зносін, не больш за тое. Гэта трэба для таго, каб, калі мы прыходзім у краму, цырульню або садзімся ў таксі, маглі выказаць свае жаданні і быць пачутымі», – падзялілася эксперт.

Мігрантам прапануюць прафесіі з пераліку сёння запатрабаваны як у наймальнікаў, так і ў саміх працоўных мігрантаў. «Па гэтых прафесіях заяўлена 24 тысячы вакансій. Па іх працуе каля 4 тысяч замежных работнікаў», – распавяла Таццяна Астрэйка.

Міністэрства адукацыі ўжо вызначыла пералік пунктаў ацэнкі ведаў дзяржаўнай мовы. Яны будуць размешчаны ў кожным абласным цэнтры, а таксама ў Мінску. Сама ацэнка будзе рабіцца ў пісьмовай форме, а на праходжанне тэсту будзе 30 хвілін.

Ацэнка ведаў будзе праводзіцца да заключэння працоўнага дагавора, які будзе заключаны толькі ў тым выпадку, калі мігрант паспяхова пройдзе тэст на ацэнку ведаў мовы.

вх