Беларуская Служба

«Мiнсктранс» скасоўвае міжнародныя рэйсы ў сувязі з закрыццём мяжы з Польшчай

10.09.2025 17:30
У Варшаву будзе арганізаваны адзін дадатковы рэйс 10 верасня, і з Варшавы будуць арганізаваныя два дадатковыя рэйсы – 11 верасня.
i
«Мiнсктранс» скасоўвае міжнародныя рэйсы ў сувязі з закрыццём мяжы з Польшчай https://minsknews.by

Дзяржаўная кампанія пасажырскіх перавозак «Мiнсктранс» паведаміла, што скасоўвае шэраг міжнародных перавозак, якія праходзяць па тэрыторыі Польшчы.

«Паважаныя пасажыры!!! У сувязі з часовым закрыццём Рэспублікай Польшча дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь (арыенціровачна з 12.09.2025 па 16.09.2025) адмяняецца выкананне рэйсаў па міжнародных маршрутах», – паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.

Адмененыя рэйсы Мінск-Варшава і Мінск-Мюнхен. У Варшаву яшчэ будзе арганізаваны адзін дадатковы рэйс 10 верасня, і з Варшавы будуць арганізаваныя два дадатковыя рэйсы – 11 верасня. Астатнім пасажырам будуць вернутыя кошты за білеты, паведамляе «Свабода».

аз

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю. Тэрміновая заява ад Туска

09.09.2025 14:29
Мы закрываем мяжу з Беларуссю з-за агрэсіўных ваенных вучэнняў «Захад», — абвясціў Дональд Туск перад пасяджэннем кабінета міністраў.

Закрыццё мяжы з Беларуссю моцна ўдарыць па грузаперавозчыках

10.09.2025 11:39
«Некаторыя кампаніі могуць не выжыць», – кажа Ян Бучак, прэзідэнт Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў. Ён адзначае, што перапынкі ў транспартных паслугах прыводзяць да страты даходаў, у той час як эксплуатацыйныя выдаткі застаюцца нязменнымі.

Рыжанкоў аб закрыцці Польшчай мяжы: гэта антынародны крок

10.09.2025 12:20
«Палякі пакаралі гэтым сябе і сваіх партнёраў», – лічыць міністр замежных спраў Беларусі.