Беларуская Служба

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

11.09.2025 16:02
Кожны выпадак трэба дакументаваць і даносіць да міжнароднай супольнасці - праваабаронца.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: spring96

У Беларусі з’явілася новая форма рэпрэсій — «вызваленне пад умовай выезду». Палітвязняў выпускаюць з турмаў толькі для таго, каб прымусова вывезці за мяжу, часта з мяхамі на галаве пад наглядам сілавікоў. Праваабаронцы называюць гэта парушэннем Канстытуцыі і міжнародных дамоў.

Выдвараць людзей такім чынам пачалі ў 2022 годзе, тады на свабоду выйшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык, пазней, у 2025 годзе - між іншым блогер Сяргей Ціханоўскі і выкладчыца Наталля Дуліна. Усе яны адзначалі: выбару ім не далі, гэта была не свабода, а дэпартацыя. Цяпер – чарговыя палітвязні выйшлі на волю, але іх адразу пасадзілі ў аўтобус, каб вывезці за мяжу (у Літву).  

Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка адзначаў: такая практыка — гэта працяг пакарання, форма палітычнага пераследу і сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека. Паводле міжнароднага права, прымусовая дэпартацыя можа разглядацца як злачынства супраць чалавечнасці.

Ён падкрэсліваў, што кожны выпадак трэба дакументаваць і даносіць да міжнароднай супольнасці, каб гэтыя парушэнні не засталіся беспакаранымі.

нг

Лукашэнка вызваліў 52 палітвязняў

11.09.2025 13:49
Сярод вызваленых таксама двое палякаў, двое немцаў, двое латышоў, шасцёра літоўцаў, француз і брытанец.

Сярод вызваленых палітвязняў — Мацкевіч, Статкевіч, Дзядок. Ёсць таксама грамадзяне Польшчы

11.09.2025 14:22
Сярод вызваленых палітвязняў — 14 грамадзян іншых краін.

Польская аглядальнік пра вызваленне палітычных зняволеных рэжымам Лукашэнкі: Гэта разлічаныя дзеянні Расіі і Беларусі

11.09.2025 15:05
Беларускі рэжым вызваліў сёння больш за 50 чалавек. Сярод іх два палякі, два немцы, два латышы, шэсць літоўцаў, француз і брытанец.

Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь і затрымаўся на нейтральнай паласе

11.09.2025 15:05
Экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года.