Ворыхава сказала ў эфіры Еўрарадыё, што моладзі, якая навучаецца ў Літве, цяпер даводзіцца шукаць нейкія абходныя шляхі, як патрапіць з Беларусі ў Еўрасаюз. Гэта тычыцца студэнтаў, якія паступілі ва ўніверсітэты, навучаліся там на працягу некалькіх месяцаў і цяпер паехалі да бацькоў.
«Mы разумеем, што для студэнтаў адсутнасць магчымасці прысутнічаць фізічна ва ўніверсітэце можа прывесці да адлічэння. І людзі трапілі ў такую сітуацыю менавіта з-за таго, што Лукашэнка ладзіць правакацыі, якія пагражаюць бяспецы Літвы», - адзначыла Ворыхава і падкрэсліла, што гэта вельмі распаўсюджаная гісторыя.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзі мяркуе, што кітайская адукацыя - не выйсце для маладых беларусаў.
У апошнія гады Кітай адкрывае праграмы па абмене з Беларуссю. Аднак Ворыхава не рэкамендуе навучацца ў Кітаі.
«Канешне, гэта можа быць цікавым досведам таксама, як альтэрнатыва Расіі. Але там ёсць свае акалічнасці, бо Кітай — недэмакратычная краіна», сказала яна і падкрэсліла, што Кітай выкарыстоўвае тыя ж падыходы да кантролю за насельніцтвам, якія выкарыстоўвае і Беларусь. Нават камеры назірання, якія ўсталёўваюцца на тэрыторыі Кітая, імпартуюцца ў Беларусь, як механізм для кантролю насельніцтва праз штучны інтэлект і адсочванне твараў».
яс