Беларуская Служба

Анджэй Пачобут прызнаны сімвалам свабоды слова і журналісцкай салідарнасці

14.11.2025 16:42
Сусветная асацыяцыя паланійных СМІ правяла  прэс-канферэнцыю, каб нагадаць пра лёс журналіста Анджэя Пачобута.
  (),     ,   ,
Марэк Блонскі (справа), кіруючы дырэктар Польскага прэсавага агенцтва, і Тэрэза Сыгнарэк, старшыня Сусветнай асацыяцыі паланійных СМІPAP/Marcin Obara

Сусветная асацыяцыя паланійных СМІ правяла ў Варшаве прэс-канферэнцыю ў сядзібе   Польскага прэсавага агенцтва (PAP), прысвечаную адкрыццю Сусветнага форуму польскіх дыяспарных СМІ і ўшанаванню Анджэя Пачобута.

Падчас канферэнцыі быў прачытаны зварот Сусветнага форуму польскіх дыяспарных СМІ аб вызваленні Анджэя Пачобута, якога прызналі сімвалам свабоды слова і журналісцкай салідарнасці. Зварот агучыў прадстаўнік Еўрапейскага саюза польскай дыяспары Эдуард Трусевіч.

— Звяртаемся да польскіх, еўрапейскіх ды сусветных дзяржаўных устаноў з заклікам актывізаваць высілкі па вызваленні нашага калегі ды больш за тысячу іншых палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі з-за крат.

 Апроч таго Старшыня Сусветнай асацыяцыі паланійных СМІ Тэрэса Сыгнарэк перадала Польскаму прэсаваму агенцтву ўзнагароду «За свабоду слова», прысуджаную Анджэю Пачобуту.

— Гэтая статуэтка ўжо не першы год стаіць у мяне на паліцы. Хай лепш яна чакае на Анджэя Пачобута ў сядзібе Польскага прэсавага агенцтва.

Прысутны на прэс-канферэнцый паланійны журналіст Анджэй Пісальнік выказаў спадзяванне аб хуткім вызваленні Анджэя Пачобута.

— Я спадзяюся, што адкрыццё памежных пераходаў будзе элементам дамоўленасці з Лукашэнкам і Анджэй неўзабаве будзе на свабодзе.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі паланійных СМІ з усяго свету, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый, якія супрацоўнічаюць з польскай дыяспарай.

ПР/юл