У студзені – кастрычніку 2025 года рознічны тавараабарот склаў 84,1 млрд рублёў, павялічыўшыся на 7,7% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені 2025-га рост складаў 12,5%, студзені – лютым – 10%, студзені – сакавіку – 10,8%, студзені – красавіку – 10%, студзені – траўні – 9,3%, студзені – чэрвені – 9%, студзені – ліпені – 8,6%, студзені – жніўні – 8,6%, студзені – верасні – 8,5%.
Раней «Позірк» паведамляў, што спажывецкія цэны ў кастрычніку 2025 года выраслі на 0,3%.
Харчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, нехарчовыя патаннелі на 0,1%, паслугі – на 0,05%.
У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 6,1%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 7,7%, нехарчовыя – на 2,8%, паслугі – на 7,5%.
У гадавым вымярэнні (да кастрычніка 2024 года) кошты павялічыліся на 6,9%. Харчаванне стала больш дарагім на 9,8%, нехарчовыя тавары – на 2,5%, паслугі – на 7,6%.
аз