53-гадовую доктарку сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук Ірыну Андрас прысудзілі хатнюю хімію па артыкуле аб фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкул 361-2 КК), піша «Наша Ніва».
З 2003 па 2006 гады Андрос была дацэнтам кафедры ўпраўлення Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва, а таксама выкладала ў БДУ. Была дактарантам кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Апошняе вядомае месца працы Андрас — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Акадэміі навук.
вх