Урад у Вільні прыме рашэнне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю сёння, 19 лістапада. Аб гэтым паведаміла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене, піша партал LRT.
«Камісія рэкамендавала разгледзець магчымасць адкрыцця межаў, а дакладней, двух закрытых памежных пераходаў, на заўтрашнім паседжанні ўрада», – заявіла Ругінене пасля паседжання Камісіі па нацыянальнай бяспецы 18 лістапада.
Паводле слоў прэмʼер-міністра, у залежнасці ад прынятага рашэння памежныя пераходы могуць быць зноў адкрытыя на працягу 24 гадзін з улікам падрыхтоўчых работ.
Пры гэтым Ругінене адзначыла, што сітуацыя мяняецца кожны дзень і Літва пакідае за сабой права не адкрываць памежных пераходаў наогул або закрыць іх у любы момант, калі яны будуць адкрытыя.
Прэмʼер таксама заявіла, што колькасць паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі сапраўды апошнім часам зменшылася. Яна не звязала гэта з горшымі ўмовамі надворʼя.
На пытанне, ці лічыць Ругінене, што рашэнне аб закрыцці пунктаў пропуску дасягнула жаданага выніку, яна сказала, што для бяспекі краіны зроблена ўсё магчымае.
вс