Беларуская Служба

У Беларусі вызвалілі двух ксяндзоў - Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча

20.11.2025 09:13
Яны былі прыгавораныя да вялізных тэрмінаў пазбаўлення свабоды за здраду дзяржаве.
 :    ,   ,   ,
Злева направа: Апостальскі нунцый Іньяцыа Чэфалія, ксёндз Генрых Акалатовіч, ксёндз Анджэй Юхневіч, арцыбіскуп Іосіф СтанеўскіКрыніца: Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі

У Беларусі памілаваныя двое святароў – Анджэй Юхневіч і Генрых Акалатовіч. Яны былі прыгавораныя да вялізных тэрмінаў пазбаўлення свабоды за здраду дзяржаве: Генрых Акалатовіч – да 11 гадоў, а Анджэй Юхневіч – да 13 гадоў.

«Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі вітае пазітыўныя тэндэнцыі дзяржавы ў міжнародным парадку, аднаўленне дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША, а таксама ўзмацненне кантактаў з Ватыканам. Мы рады візіту ў Беларусь высокага прадстаўніка Папы Рымскага Льва XIV кардынала Клаўдыа Гуджэроцці ў кастрычніку 2025 года і дасягнутым дамоўленасцям. Ён - даўні сябар Рэспублікі Беларусь, шмат зрабіў для Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, а таксама для развіцця дзяржаўна-касцёльнага і міжканфесійнага дыялогу.

Яго візіт надаў пазітыўны імпульс для далейшых кантактаў, важным вынікам якіх стала рашэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у знак міласэрнасці і павагі да Папы Рымскага памілаваць і вызваліць каталіцкіх святароў, якія адбывалі пакаранне ў месцах зняволення», – гаворыцца ў паведамленне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі».

Да затрымання Генрых Акалатовіч служыў у Валожыне Мінскай вобласці, а Анджэй Юхневіч – у Шуміліне Віцебскай вобласці.

вс