Віленскі аэрапорт 20 лістапада зноў амаль на дзве гадзіны прыпыняў працу з-за паветраных шароў з Беларусі, паведамляе svaboda,org. Паводле паведамлення на старонцы аэрапорта ў Facebook, абмежаванні ўвялі а 18:38. Прычынай стаў палёт паветранага шару або некалькіх шароў у кірунку аэрапорта.
Згодна з інфармацыяй на сайце аэрапорта, а 18:27 прызямліўся рэйс з Дубая, але самалёты з Рыгі і Стакгольма былі вымушаныя чакаць. А 20:13 па мясцовым часе прызямліўся рэйс з Амстэрдама.
Інцыдэнт адбыўся на фоне нядаўняга аднаўлення працы памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю. Літва закрывала іх у канцы кастрычніка пасля серыі выпадкаў з кантрабаннымі паветранымі шарамі, якія стваралі пагрозу грамадзянскай авіяцыі.
эж