Беларусь стала адным з галоўных фаварытаў расійскіх турыстаў для сустрэчы Новага года. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, браніраванне гатэляў значна вырасла. На Беларусь прыпадае 35% усіх святочных браніраванняў расіянаў, пішуць на партале reform.news.
Попыт на гатэлі ў Беларусі ў навагоднія святы ў расійскіх турыстаў вырас на 36%. Асабліва запатрабаваныя сустрэча Новага года ў Мінску і экскурсіі па замках. Таксама ў лік самых папулярных гарадоў, апроч сталіцы, уваходзяць Гродна, Брэст, Віцебск і Магілёў.
«Краіна лідзіруе ў браніраваннях гасцініц сярод усіх замежных напрамкаў, яе доля складае 35% усіх браніраванняў, зробленых расіянамі на святы», — прыводзіць такія дадзеныя РСТА.
Часцей за ўсё для падарожжаў у Беларусь на Новы год турысты выбіраюць апартаменты (45%), а таксама атэлі без зорак (17%). Па 13% прыпадае на гасцініцы пяць і тры зоркі, 4% — чатыры зоркі, 2% — на хостэлы і 3% — на гасцявыя дамы, кемпінгі і глэмпінгі.
эж