Беларуская Служба

Сваякі Мікалая Статкевіча атрымалі першы афіцыйны адказ аб яго сітуацыі

25.11.2025 08:35
«Паведамляю, што Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021»
Мікалай Статкевіч на нейтральнай паласескрыншот відэа

Пра гэта ў ФБ напісаў яго паплечнік Сяргей Спарыш, вызвалены разам з Мікалаем Статкевічам, які адмовіўся з'язджаць з Беларусі. З мяжы Мікалая забралі сілавікі.

«Паведамляю, што Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021», – паведамляецца ў дакуменце ад 21 лістапада.

Пры гэтым не паведамляецца месца адбывання пакарання.

«А як жа «памілаванні»? На якой падставе вывезлі астатніх «злачынцаў», калі старыя прысуды ў сіле?», – задаецца пытаннем Сяргей Спарыш.

ав