Як паведамляе Белта, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на сумесным паседжанні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін заявіў, што за перыяд 2023-2025 гадоў шэсць беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Расіі атрымалі статус генеральных консульстваў.
Сёлета свае дзверы для беларускіх і расійскіх грамадзян адчынілі генеральныя консульствы ва Уладзівастоку, Калінінградзе і Ніжнім Ноўгарадзе. Да канца бягучага года плануецца адкрыццё беларускай дыпламатычнай установы ў Варонежы.
Як адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, кожная такая ўстанова ўяўляе сабой «дыпламатыю крокавай даступнасці», запатрабаваную як бізнес-супольнасцю, так і звычайнымі грамадзянамі.
Рыжанкоў зазначыў, што працэс пашырэння дыпламатычнай прысутнасці мае двухбаковы характар.
Паралельна з адкрыццём беларускіх консульстваў у расійскіх гарадах запланавана стварэнне аддзяленняў расійскага пасольства ў трох беларускіх абласных цэнтрах – Віцебску, Гомелі і Магілёве.
вх