Праваабарончы цэнтр «Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 124 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту.
Вядома, што некалькі судоў у гэтай справе адбылося 24 лістапада ў розных гарадах Беларусі.
Агульная ж лічба затрыманых значна большая. Затрыманні ідуць па ўсёй Беларусі дагэтуль. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суду пад заклад, піша «Вясна».
Вядома, што фігурантам справы прысуджаюць як «хатнюю хімію», так і «хімію» з накіраваннем у месцы адбыцця пакарання, і зняволенне ў папраўчай калоніі.
«Беларускі Гаюн» быў ініцыятывай, што збірала інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі і перадавала гэтыя звесткі для ацэнкі ваенных пагроз.
Пра тое, што сілавікі маюць доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», стала вядома на пачатку лютага гэтага года. Кіраўнік праекту Антон Матолька публічна прызнаў факт узлому і праз два дні пасля гэтага заявіў аб спыненні працы «Гаюна».
Праваабаронцы прагназуюць, што фігурантаў «справы Гаюна» можа быць да 1000 чалавек.
вх