Беларуская Служба

Прадстаўнік МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі – спроба прыкрыць сваю ўласную зламысную дзейнасць

02.12.2025 09:23
у панядзелак МЗС Беларусі абвінаваціў Літву ў парушэнні паветранай прасторы краіны беспілотнікам, які раскідваў сцяжкі ў колерах сцяга незалежнай Беларусі.
,
Фота, апублікаванае беларускім бокам.

Пасля таго як МЗС Беларусі абвінаваціла Літву ў парушэнні паветранай прасторы краіны і нібыта з гэтай прычыны выклікала часовага паверанага ў справах пасольства Літвы, прэс-сакратар міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса Крысціна Белікава заявіла, што МЗС даведалася аб выкліку з адкрытых крыніц.

«Пра нібыта выкліканы ў МЗС Беларусі літоўскі дыпламат мы даведаліся з паведамленняў у сацыяльных сетках. Пасля праверкі высветлілася, што на той момант часовы павераны ў справах Літвы ніякага запрашэння не атрымліваў. Запрашэнне з'явіцца ў МЗС Беларусі ён атрымаў толькі праз гадзіну», – паведаміла Белікава ў прэс-рэлізе.

Як заявіла прадстаўнік Будрыса, падобныя дзеянні Мінска расцэньваюцца як няўдалая спроба схаваць шкоду, якую яны самі наносяць.

Як паведамлялася раней, у панядзелак МЗС Беларусі абвінаваціў Літву ў парушэнні паветранай прасторы краіны беспілотнікам, які раскідваў сцяжкі ў колерах сцяга незалежнай Беларусі.

Беларускі бок паведаміў, што 30 лістапада «лятальны апарат самалётнага тыпу» перасёк мяжу з боку Лаздзейскага раёна Літвы і ўпаў на тэрыторыі Гродна. Паводле яе слоў, аналіз абломкаў паказаў магчымы маршрут: беспілотнік павінен быў праляцець над Беларуссю, затым даляцець да Польшчы і вярнуцца на месца запуску ў Літве.

Delfi/ав