Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», сустрэча праходзіла ўчора. У беларускіх дзяржаўных медыя інфармацыя пра візіт амерыканцаў традыцыйна з‘явіцца са спазненнем.
Апошні візіт дэлегацыі ЗША ў Мінск на чале з пасланнікам Дональда Трампа Джонам Коўлам быў у верасні. Пасля той сустрэчы вызвалілі і дэпартавалі ў Літву 51 палітвязня.
У турмах і следчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваецца больш за 1300 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі.
У гэтую групу таксама ўваходзіць Анджэй Пачобут, прадстаўнік польскай меншасці і польскі журналіст. Ён быў зняволены ў 2021 годзе. Пазней яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі за дзеянні, якія рэжым лічыў варожымі.
Польшча дамагаецца вызвалення Пачобута. Паводле слоў дзеячаў беларускай апазіцыі, рэжым зацягвае яго вызваленне, бо ўспрымае польскую меншасць як разменную манету ў сваіх адносінах з Польшчай.
Дзеячы апазіцыі падкрэсліваюць, што рашэнне аб вызваленні Анджэя Пачобута будзе прынята асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.
яс