Беларуская Служба

Радаслаў Сікроскі: Рэжым Лукашэнкі — гэта сплаў сілавікоў і крыміналу

29.01.2026 14:01
Каментуючы інцыдэнт з паветранымі шарамі з цыгарэтамі, якія заляцелі ў паветраную прастору Польшчы, палітык падкрэсліў, што гэта чарговая праява гібрыднай вайны.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/EPA/YOAN VALAT / POOL

Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў у Бруселі, што Беларусь і надалей вядзе гібрыдную вайну супраць сваіх суседзяў. Каментуючы інцыдэнт з паветранымі шарамі з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў ноч з 28 на 29 студзеня заляцелі ў паветраную прастору Польшчы, палітык падкрэсліў, што гэта чарговая праява такой дзейнасці.

«Гэта новая фаза гэтай вайны. Раней шары запускалі ў бок Літвы, цяпер — у наш бок. Гэта паказвае сапраўдную прыроду рэжыму — небяспечны сплаў сілавых структур і крыміналу. Тут і элементы палітыкі, і брудныя грошы», — адзначыў міністр.

Паводле Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы, пагрозы для бяспекі паветранай прасторы не зафіксавана. Паветраныя шары, высланыя з Беларусі, выкарыстоўваліся для кантрабанды.

iar/эж