У мінулую пятніцу (6 сакавіка 2026 г.) супрацоўнікі Лодзінскага аддзела Памежнай службы затрымалі 63-гадовага грамадзяніна Беларусі адразу пасля таго, як ён выйшаў з турмы ў горадзе Серадз (Sieradz) у цэнтральнай Польшчы, дзе адбываў турэмнае пакаранне за забойства, паведамляе Прывіслінскі атрад Памежнай службы.
Падчас праверкі было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы незаконна — у яго не было дзеючай візы або іншага дакумента, які дазваляў бы яму на ўезд і знаходжанне ў Польшчы.
У сувязі з тым, што яго далейшае знаходжанне ў Польшчы было палічылі пагрозай грамадскай бяспецы і парадку, камандзір Лодзінскага аддзела Памежнай службы распачаў адміністрацыйны працэс з мэтай яго высылкі з краіны.
У дачыненні да беларуса было прынята рашэнне пакінуць тэрыторыю Польшчы, а таксама забарона на паўторны ўезд у Шэнгенскую зону на тэрмін 10 гадоў.
Да выканання рашэння аб высылцы грамадзянін Беларусі быў змешчаны ў ахоўны цэнтр для замежнікаў.
аз