Суд Еўрапейскага Саюза адмяніў санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам супраць беларускага бізнесмена Віктара Аркадзьевіча Шаўцова, пастанавіўшы, што Савет ЕС не дастаткова абгрунтаваў падставы для яго ўключэння ў санкцыйны спіс, паведамляе reform.news.
Пры гэтым суд асобна ўказаў, што ў лютым 2026 года Савет ЕС зноў абнавіў санкцыйны спіс і захаваў імя Шаўцова ў ім да 28 лютага 2027 года. Законнасць гэтага новага рашэння ў гэтым працэсе не разглядалася.
Рашэнне па справе суда было абвешчана 22 красавіка ў Люксембургу. У прыватнасці суд ануляваў як акты ад 26 ліпеня 2024 года, паводле якіх, Шаўцова ўключылі ў санкцыйны спіс, так і акты ад 24 лютага 2025 года, якімі гэтыя меры былі працягнутыя.
Віктар Шаўцоў падаў пазоў 15 кастрычніка 2024 года. У згаданым пазове ён фігуруе як рэзідэнт Венгрыі.
У рашэнні суда гаворыцца, што Савет ЕС не прадставіў «дастаткова канкрэтнай, дакладнай і ўзгодненай сукупнасці доказаў», каб пацвердзіць свае сцвярджэнні.
Першапачаткова Савет ЕС сцвярджаў, што Шаўцоў здабываў выгаду са штучна створанай беларускімі ўладамі манаполіі ў сектары галаграфіі. Суд, аднак, прызнаў даказаным толькі тое, што на момант увядзення санкцый бізнесмен меў інтарэсы ў гэтай галіне. Пры гэтым, паводле ацэнкі суда, Савет не даказаў ні існавання самой манаполіі, ні таго, што Шаўцоў атрымліваў ад яе выгаду.
Пазней, пры падаўжэнні санкцый, Савет змяніў абгрунтаванне, заявіўшы, што Шаўцоў падтрымлівае рэжым Лукашэнкі як ганаровы консул Філіпін у Беларусі, а таксама атрымлівае выгаду ад яго праз сувязі з банкам «Рашэнне» і комплексам «Дудуткі». Аднак суд адхіліў і гэтыя аргументы, указаўшы, што сам па сабе статус ганаровага консула не пацвярджае падтрымку беларускіх уладаў, а прадстаўленыя матэрыялы па банку і музейным комплексе не даказваюць ні актуальную ўцягнутасць Шаўцова, ні атрыманне ім выгады з беларускага дзяржбюджэту.
Суд падкрэсліў, што ў справах аб санкцыях гэта менавіта на Савеце ЕС ляжыць абавязак даказаць абгрунтаванасць уключэння чалавека ў санкцыйны спіс. У выпадку Шаўцова гэты абавязак, на думку суда, выкананы не быў.
У выніку суд ануляваў аспрэчваныя акты ў частцы, якая тычыцца Шаўцова, і абавязаў Савет ЕС аплаціць судовыя расходы. Разам з тым суд асобна ўказаў, што ў лютым 2026 года Савет ЕС зноў абнавіў санкцыйны спіс і захаваў імя Шаўцова ў ім да 28 лютага 2027 года. Законнасць гэтага новага рашэння ў гэтым працэсе не разглядалася.
аз