Беларуская Служба

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў

28.04.2026 14:03
Такім чынам краіна пабіла чарговы антырэкорд пасля катастрафічнага 2024 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TerriC/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі ў 2025‑м нарадзілася менш за 6 дзяцей на 10 тысяч чалавек. Горш толькі ў Паўднёвай Карэі, Украіне, Ватыкане і Сан-Марына.

За 2025 год у Беларусі нарадзілася 54 257 дзяцей, гаворыцца ў статыстыцы «Белстата», якую прыводзіць «Наша Ніва».

Гэта чарговы антырэкорд — у 2024‑м налічылі 58 938 дзяцей, што таксама лічылася найгоршым паказчыкам з часоў вайны.

Больш за ўсё дзяцей нарадзіліся ў Мінску (9543), Мінскай вобласці (9139) і Брэсцкай вобласці (9285). Менш за ўсё — у Віцебскай вобласці — 5773.

Калі параўнаць з годам прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, то колькасць народжаных скарацілася роўная ўдвая. У 1994 годзе з'явілася на свет 111 тысяч дзяцей.

У выніку агульны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за 6 (лічыцца колькасць народжаных на 1000 чалавек).

Беларускія 5,99 — катастрафічны паказчык. Горш у свеце толькі ў Паўднёвай Карэі (4,76), Украіне (5,65), а таксама Ватыкане і Сан-Марына.

Хоць у рэальнасці карціна ў Беларусі трохі лепшая. Проста ўлады сталі закладнікамі таго, што завышаюць колькасць насельніцтва. Калі пералічваць колькасць нараджэнняў не на дэкларуемыя 9,1 мільёна чалавек, а на рэальныя 8-8,5 мільёна (то-бок не ўлічваць беларусаў, якія выехалі з краіны), то паказчык выглядаў бы прэзентабельней.

аз

Беларусь можа пабіць антырэкорд па нараджальнасці

14.03.2026 10:05
У першай палове 2025 года ў Беларусі нарадзілася на 10,7% менш дзяцей, чым годам раней.