Беларуская Служба

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць лідара «Ляпіса Трубяцкога» за «абразу» Лукашэнкі

18.05.2026 17:49
Паколькі музыкант пражывае за межамі Беларусі, крымінальны пераслед будуць весці завочна, у рамках спецвытворчасці.
     ,  2026 .
Сяргей Міхалок на канцэрце ў Ізраілі, люты 2026 года. Крыніца: commons.wikimedia.org/Alexander Khanin/CC BY-SA 4.0

Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць лідара гурта «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка па артыкулах аб распальванні варожасці і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт.130 і ч.1 арт.368 КК Беларусі). Пра гэта паведамляе «Настоящее Время».

Па першым з гэтых артыкулаў прадугледжваецца пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення свабоды, па другім — да чатырох гадоў.

У СК не ўдакладнілі, якія менавіта выказванні сталі падставай для крымінальнага пераследу. Пры гэтым летась беларускі рэжым прызнаў «экстрэмісцкай» песню «Ляпіса Трубяцкога» «Не быць скотам», напісаную на вершы Янкі Купалы.

Паколькі музыкант пражывае за межамі Беларусі, крымінальны пераслед будуць весці завочна, у рамках спецвытворчасці. Пры гэтым ведамства прапанавала Міхалку самастойна з'явіцца да следчых у Мінску.

Сяргей Міхалок — беларускі і ўкраінскі спявак, лідар гурта Brutto і адзін з заснавальнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкой». З 2015 года ён жыў ва Украіне, дзе атрымаў від на жыхарства, а ў 2020 годзе стаў заслужаным артыстам. З пачаткам расійскага ўварвання спявак пераехаў у Эстонію. Артыст дае канцэрты ў розных краінах свету. 

вс