Беларуская Служба

Завяршылася галасаванне ў Каардынацыйную раду (ВІДЭА)

19.05.2026 12:40
Выбарчая камісія правяла размеркаванне мандатаў
Выбары ў Каардынацыйную Радуt.me/rada_vision

Сёння, а 12-й гадзіне па мінскім часе, скончылася галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Як паведаміла Выбарчая камісія, усяго ў галасаванні прынялі удзел 2 113 выбаршчыкаў.

Парог у 3% не атрымалася прайсці аднаму выбарчаму спісу — «ЗАКОН і Правапарадак» (1,18%). Усе астатнія спісы паспяхова пераадолелі гэты бар'ер і перайшлі на наступны этап — размеркаванне мандатаў.

Найбольш мандатаў сярод удзельнікаў атрымала Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 42,26% (34 мандаты). На другім месцы «Еўрапейскі выбар» — 13,96% (11 мандатаў), на трэцім — Рух «Воля» — 10,41% (8 мандатаў) і «Наступ» — 9,65% (8 мандатаў).

Далей ідуць:

«Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 6,77% (6 мандатаў)

«Хватит Бояться!» — 6,34% (5 мандатаў)

«Ваш Голас» — 5,21% (4 мандаты)

Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 4,21% (4 мандаты)

Калі на адрас Выбарчай камісіі не паступіць скаргаў, то канчатковыя вынікі галасавання будуць зацверджаны 22 траўня.

аз