Беларуская Служба

Памёр адзін з айцоў беларускай незалежнасці, філолаг і дыпламат Пётра Садоўскі

06.07.2026 13:13
Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту і належаў да кола «дэпутатаў Незалежнасці»
Пятро Садоўскі Фота: "Народнай Волі"

На 86-м годзе жыцця памёр беларускі мовазнаўца, дыпламат і палітык Пётра Садоўскі — адзін з аўтараў беларускай дзяржаўнай незалежнасці і першы амбасадар Беларусі ў Германіі. Пра смерць паведаміла яго дачка Аліна.

Садоўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту і належаў да кола «дэпутатаў Незалежнасці», якія ў 1991 годзе дамагліся надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце канстытуцыйнага статусу — абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 

Палітык таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы Закона аб мовах, паводле якога беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, а ў 1992 годзе стаў першым у гісторыі незалежнай Беларусі амбасдарам у Германіі. У 2019 годзе, ужо ва ўзросце 80 гадоў, Садоўскага аштрафавалі за ўдзел у акцыі супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі з Расіяй.

Вось як Пётра Садоўскі каментаваў для Беларускай службы Польскага радыё падтрымку Расіяй Лукашэнкі падчас пратэстаў 2020 года.

эж

Пасол Расіі падарыў Лукашэнку карту беларускіх губергій часоў Расійскай імперыі

10.09.2020 17:17
Былы беларускі пасол: Гэта ціск на Лукашэнку і нахабства з боку Крамля. 

Чарговы беларускі дыпламат адмовіўся прадстаўляць рэжым Лукашэнкі за мяжой

28.10.2020 22:50
П.Садоўскі: Ён аказаўся, што называецца, беларусам, мужчынам.