Беларуская Служба

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію Адамовіча. Сярод іх наш рэдакцыйны калега Павел Залескі

07.07.2026 17:01
Кніга «Беларускія галасы з Познані» паказвае беларусаў, якія не спыняюцца, вучацца, адаптуюцца і вераць у лепшую будучыню.
Кніга «Беларускія галасы з Познані» Павел Залескі Фота: Беларуская служба Польскага радыё/https://www.polskieradio.pl/396

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2025 год. Сярод іх апынуліся аўтары тэкстаў і праектаў, якія асэнсоўваюць актуальныя і важныя тэмы для сучаснасці.

— Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Штогод прэмія звяртае ўвагу на творчасць тых, хто асэнсоўвае рэчаіснасць, збірае сведчанні часу і задае вострыя пытанні,  нагадвае Беларускі ПЭН.

Сёлета спіс з 23 твораў розных жанраў і формаў адкрывае журналіст Беларускай службы Польскага радыё Павел Залескі са зборнікам «Беларускія галасы з Познані».

Кніга «Беларускія галасы з Познані»  гэта жывыя сведчанні тых, хто быў вымушаны пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года і распачаць жыццё наноў у незнаёмай краіне. Познань  адзін з гарадоў, дзе за апошнія гады паўстала вялікая і актыўная беларуская супольнасць.

Аўтар кнігі Павел Залескі згадвае, што ідэя выдаць інтэрв’ю з беларусамі-эмігрантамі ў выглядзе кнігі, спачатку выклікала ў яго пэўныя сумневы.

 Спачатку я сумняваўся. Здавалася, што гісторыі будуць аднастайнымі. Але варта было пачаць, і я ўбачыў, што ў кожнага  свае раны і свае надзеі. У кожнага  свой 2020-ы. І калі аб’яднаць усе гэтыя гісторыі, атрымаецца важная частка сучаснай беларускай гісторыі,  заявіў аўтар.

Кніга паказвае беларусаў у Польшчы, якія не спыняюцца, вучацца, адаптуюцца, падтрымліваюць іншых, ствараюць супольнасць і вераць у лепшую будучыню.

Поўны спіс намінантаў:

 Зборнік «Беларускія галасы з Познані»  Павел Залескі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
 Рэпартаж «Васількі для Віктара Шведа»  Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
 Рэпартаж «Гавары па свояму, хутчэй будзе»  Вольга Сямашка і Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
 Кніга «Гайд палітзняволення»  ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
 Зборнік «Голас пакалення свабоды»  Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
 Кніга «Дзённік 2021–2022»  ананімная аўтарка (выдавецтва «Мяне няма», 2025)
 Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі»  Вольга Касцюк (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
 Відэа «ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі» – Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
 Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
 Артыкул ««Инцидент 228» и «белый террор» на Тайване: культура памяти и реабилитация жертв политических репрессий. Уроки для Беларуси»  Андрэй Архіпенка (навуковы альманах «Беларусы і свет», 2025)
 Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы»  Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
 Рэпартаж «Мы не збіраемся пакідаць горад». Як Харкаў перастае быць рускамоўным  Янка Рэн (Еўрарадыё, 2025)
 Рэпартаж «На радзіме Паэты (да 100-годдзя Віктара Шведа)»  Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
 Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га»  укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
 Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання»  Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
 Рэпартаж «Памяць у Свіслачы»  Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
 Артыкул «Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць»  ананімная аўтарка (Hrodna.life, 2025)
 Раман «Пентаквантар»  Арцём Шуканаў (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
 Раман «Слон»  Саша Філіпенка (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
 YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK»  Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
 Цыкл артыкулаў: «Чаму ў 2020 годзе дэмсілы не дараскалолі ўладаў? І што рабіць, каб гэта ўсё ж адбылося?»; «Пратэст без лідараў. Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?»; «Чаму ў 2020 годзе не ўзнік беларускі «Правы сектар»? Ці былі тыя, хто быў здольны даць адпор сілавікам?»  Макар Мыш (Белсат, 2025
 Раман «Эйфарыя»  Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
 Артыкул «Symbolic functions of the belarusian bagpipe («duda») in narratives of modern urban bagpipers»  Алена Ляшкевіч (часопіс «Etnologia Polona», 2025);

аз

Беларусы, а не рэжым Лукашэнкі, павінны пісаць сучасную гісторыю беларускага народа – стваральнікі кніжкі «Беларускія галасы з Познані»

27.05.2026 18:40
Яны ўпэўнена кажуць, што гэтыя «галасы» застануцца ў гісторыі так ці інакш.