Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію Адамовіча. Сярод іх наш рэдакцыйны калега Павел Залескі

07.07.2026 17:01
Кніга «Беларускія галасы з Познані» паказвае беларусаў, якія не спыняюцца, вучацца, адаптуюцца і вераць у лепшую будучыню.
Кніга «Беларускія галасы з Познані» Павел Залескі Фота: Беларуская служба Польскага радыё/https://www.polskieradio.pl/396

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2025 год. Сярод іх апынуліся аўтары тэкстаў і праектаў, якія асэнсоўваюць актуальныя і важныя тэмы для сучаснасці.

— Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Штогод прэмія звяртае ўвагу на творчасць тых, хто асэнсоўвае рэчаіснасць, збірае сведчанні часу і задае вострыя пытанні, — нагадвае Беларускі ПЭН.

Сёлета спіс з 23 твораў розных жанраў і формаў адкрывае журналіст Беларускай службы Польскага радыё Павел Залескі са зборнікам «Беларускія галасы з Познані».

Кніга «Беларускія галасы з Познані» — гэта жывыя сведчанні тых, хто быў вымушаны пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года і распачаць жыццё наноў у незнаёмай краіне. Познань — адзін з гарадоў, дзе за апошнія гады паўстала вялікая і актыўная беларуская супольнасць.

Аўтар кнігі Павел Залескі згадвае, што ідэя выдаць інтэрв’ю з беларусамі-эмігрантамі ў выглядзе кнігі, спачатку выклікала ў яго пэўныя сумневы.

— Спачатку я сумняваўся. Здавалася, што гісторыі будуць аднастайнымі. Але варта было пачаць, і я ўбачыў, што ў кожнага — свае раны і свае надзеі. У кожнага — свой 2020-ы. І калі аб’яднаць усе гэтыя гісторыі, атрымаецца важная частка сучаснай беларускай гісторыі, — заявіў аўтар.

Кніга паказвае беларусаў у Польшчы, якія не спыняюцца, вучацца, адаптуюцца, падтрымліваюць іншых, ствараюць супольнасць і вераць у лепшую будучыню.

Поўны спіс намінантаў:

— Зборнік «Беларускія галасы з Познані» — Павел Залескі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
— Рэпартаж «Васількі для Віктара Шведа» — Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
— Рэпартаж «Гавары па свояму, хутчэй будзе» — Вольга Сямашка і Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
— Кніга «Гайд палітзняволення» — ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
— Зборнік «Голас пакалення свабоды» — Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
— Кніга «Дзённік 2021–2022» — ананімная аўтарка (выдавецтва «Мяне няма», 2025)
— Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» — Вольга Касцюк (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
— Відэа «ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі» – Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
— Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
— Артыкул ««Инцидент 228» и «белый террор» на Тайване: культура памяти и реабилитация жертв политических репрессий. Уроки для Беларуси» — Андрэй Архіпенка (навуковы альманах «Беларусы і свет», 2025)
— Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» — Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
— Рэпартаж «Мы не збіраемся пакідаць горад». Як Харкаў перастае быць рускамоўным — Янка Рэн (Еўрарадыё, 2025)
— Рэпартаж «На радзіме Паэты (да 100-годдзя Віктара Шведа)» — Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
— Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» — укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
— Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» — Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
— Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» — Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
— Артыкул «Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць» — ананімная аўтарка (Hrodna.life, 2025)
— Раман «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
— Раман «Слон» — Саша Філіпенка (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
— YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK» — Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
— Цыкл артыкулаў: «Чаму ў 2020 годзе дэмсілы не дараскалолі ўладаў? І што рабіць, каб гэта ўсё ж адбылося?»; «Пратэст без лідараў. Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?»; «Чаму ў 2020 годзе не ўзнік беларускі «Правы сектар»? Ці былі тыя, хто быў здольны даць адпор сілавікам?» — Макар Мыш (Белсат, 2025
— Раман «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
— Артыкул «Symbolic functions of the belarusian bagpipe («duda») in narratives of modern urban bagpipers» — Алена Ляшкевіч (часопіс «Etnologia Polona», 2025);

аз

Беларусы, а не рэжым Лукашэнкі, павінны пісаць сучасную гісторыю беларускага народа – стваральнікі кніжкі «Беларускія галасы з Познані»

27.05.2026 18:40
Яны ўпэўнена кажуць, што гэтыя «галасы» застануцца ў гісторыі так ці інакш.