Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія памежнікі з Мельніка адзначылі 30-годдзе заставы

10.07.2026 16:40
Памежнікі з Мельніка ахоўваць 18,5-кіламетровы ўчастак мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
   30-
Помнік у гонар 30-годдзя працы памежнай заставы ў Мельніку на мяжы з Беларуссю https://www.facebook.com/gmina.mielnik

Памежная застава ў Мельніку на мяжы з Беларуссю адзначыла 30-годдзе працы. За гэты час змяніліся абавязкі яе супрацоўнікаў, іх колькасць і ўмовы службы.

Як успамінаюць памежнікі, найбольш напружанымі былі апошнія гады, калі ўзмацніўся міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю.

— З моманту, калі я пачынаў службу ў Мельніку, шмат што змянілася. Раней усё было зусім інакш. Хоць першыя каналы кантрабанды людзей тады ўжо арганізавалі в'етнамцы,  кажа першы камандзір памежнай заставы ў Мельніку Ежы Паўлучук.

Застава ў Мельніку выконвае свае задачы на ўзорным узроўні. У мінулым годзе ейныя супрацоўнікі дасягнулі аднаго з самых высокіх паказчыкаў раскрыцця памежных злачынстваў.

 Міграцыйны ціск апошнім часам значна знізіўся. У нас амаль няма спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, хоць мы працягваем выконваць задачы, звязаныя з аховай дзяржаўнай мяжы і забяспечваем бяспеку нашых грамадзян,  кажа камандзір памежнай заставы ў Мельніку, капітан Славамір Рышчук.

Падчас урачыстасці быў адкрыты помнік, які быў усталяваны побач з сядзібай гмінных уладаў у Мельніку.

У заставе ў Мельніку служаць каля 60 функцыянераў. Іх галоўная місія  ахоўваць 18,5-кіламетровы ўчастак мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.

IAR/аз