Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці аб'явіў закупку на ўсталяванне памятнага знака на тэрыторыі Пратасаўскага сельвыканкама.
«Флагшток» знайшоў у дакументацыі тэндара макет гэтага памятнага знака. Дэкаратыўны элемент павінен быць выкананы з пенаполістыролу, прысвечаны тарану танкам бронецягніка нацыстаў і аздоблены слоганам: «Мы памятаем, мы ганарымся!»
Памятны знак названы ў дакументацыі «гісторыка-турыстычным абʼектам». На яго выраб запланавалі патраціць 16 тыс. 560 рублёў (амаль 5,8 тыс. долараў). Планавалася, што помнік зʼявіцца ўжо ў чэрвені 2026 года.
Але закупка ў выніку не адбылася. Удзельнік тэндара, баранавіцкае прыватнае прадпрыемства ТАА «Дэкарыум 24», якое займаецца вырабам пластмасавых рэчаў, па нейкіх прычынах адхіліла прапанову аб заключэнні дагавора на выраб помніка.
Новы тэндар пакуль не абʼяўлены.
яс