Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грунвальдскі музей у Польшчы не дазволіў усталяваць бел-чырвона-белы сцяг без спецыяльнай працэдуры

16.07.2026 08:41
Комплекс мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму любыя змены на яго тэрыторыі патрабуюць узгаднення ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам
,
Грунвальд, помнік на месцы бітвыImage by Marcin Wesolowski from Pixabay/CC0

Адміністрацыя музейнага комплексу ў Грунвальдзе адказала на зварот лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай з просьбай дазволіць усталяваць на Грунвальдскім полі бел-чырвона-белы сцяг. У музеі заявілі, што самастойна прыняць такое рашэнне не могуць. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

У адказе адзначаецца, што комплекс мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму любыя змены на яго тэрыторыі патрабуюць узгаднення ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Пры гэтым музей звярнуў увагу, што падчас урачыстасцяў польскае войска выкарыстоўвае часовыя мабільныя флагштокі, якія не патрабуюць асобных дазволаў.

Беларускія актывісты заявілі, што цяпер будуць дамагацца дазволу на ўсталяванне часовага бел-чырвона-белага сцяга, а пасля — праходзіць неабходныя працэдуры для яго пастаяннага размяшчэння.

эж