Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апублікавана праграма Канферэнцыі «Новая Беларусь»

17.07.2026 16:12
8–9 жніўня ў Варшаве збяруцца беларусы і беларускі з розных краін, каб абмеркаваць галоўныя выклікі, магчымасці і крокі для дэмакратычных сілаў.
Ілюстрацыйнае фота@tsikhanouskaya

У праграме Канферэнцыі «Новая Беларусь» 2026 — дэбаты, прэзентацыі праектаў, кадравыя прызначэнні, цырымонія ўзнагароджанняў і шэсць асноўных панэляў: 

— Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў. Пра тое, як дэмакратычным сілам перахапіць ініцыятыву ў момант, калі сітуацыя вакол Беларусі змяняецца.

 Праз мір ва Украіне — да свабоды ў Беларусі. Пра беларуска-ўкраінскую супрацу, супольныя крокі і новыя магчымасці пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў.

  «Постлукашэнкаўская» Беларусь. Пра дэмакратычны транзіт, рэформы і будучыню краіны пасля зменаў.

  Беларусь як лабараторыя дыктатуры. Пра бяспеку беларусаў, прававую дапамогу і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям.

  Back to USSR ці наперад да Новай Беларусі. Пра адукацыю, моладзь, русіфікацыю і захаванне беларускай ідэнтычнасці.

  Беларусы і беларускі — народ без дзяржавы? Пра сацыяльную дапамогу, мабільнасць, легалізацыю і сістэму падтрымкі для беларусаў унутры краіны і за мяжой.

Праграма можа абнаўляцца і дапаўняцца.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл