Француз Барыс прыехаў у Беларусь разам з жонкай, каб наведаць яе сваякоў, але паездка скончылася яго затрыманнем. Паводле сям’і, ужо тры месяцы яны не маюць дакладнай інфармацыі пра месца яго ўтрымання, стан здароўя і доступ да адваката, паведамляе «Наша Ніва».
Барыс шмат гадоў служыў афіцэрам французскага войска, а пасля працаваў інжынерам у энергетычнай сферы. Яго галоўнае захапленне з дзяцінства — чыгунка: ён фатаграфаваў цягнікі і пісаў пра іх для спецыялізаваных часопісаў.
Паводле стрыечнага брата Жульена Рызэ, падчас паездкі Барыс пайшоў сфатаграфаваць цягнік. У гэты момант за ім нібыта сачыў беспілотнік, пасля чаго француза затрымала міліцыя.
Сям’я сцвярджае, што не атрымала афіцыйных дакументаў пра затрыманне. Родныя і сябры звярталіся да французскіх уладаў, дыпламатаў і праваабарончых арганізацый, спадзеючыся дамагчыся інфармацыі і неабходнай дапамогі для Барыса.
эж