Беларусь звярнулася да Камітэта і Сакратарыята Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з просьбай выступіць пасярэднікам у дыялогу з Польшчай па пытанні захавання экасістэмы Белавежскай пушчы. Адпаведную заяву на 48-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў паўднёвакарэйскім Пусане зрабіў прадстаўнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Яўген Корзун, - паведамляе Reform.news.
Беларускі бок сцвярджае, што пабудаваная Польшчай агароджа на мяжы, узведзеная падчас міграцыйнага крызісу, стварае пагрозу для экасістэмы Белавежскай пушчы.
Паводле Корзуна, пытанні, звязаныя з аховай пушчы, павінны вырашацца выключна на прафесійным узроўні і ў адпаведнасці з міжнароднымі прыродаахоўнымі дамоўленасцямі. Беларусь таксама заявіла пра гатоўнасць аднавіць тэхнічны дыялог з Польшчай і прыняць у першым квартале 2027 года экспертаў Цэнтра сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды.
Нагадаем, Польшча ўзвяла агароджу на мяжы з Беларуссю, пасля развязання афіцыйным Мінскам гібрыднай агрэсіі, праз арганізацыю плыні нелегальнай міграцыі.
эж