Ведамства адзначае на афіцыйным сайце, што ў зоне чакання каля Брэста 730 аўтамабіляў. У дадатак на выезд з Беларусі там чакаюць і 16 турыстычных аўтобусаў.
Удзельнікі адмысловых памежных чатаў паведамляюць, што ад моманту выкліку да праезду польскай мяжы праходзіць у сярэднім 5-7 гадзін. Сярэдні час чакання на выклік складае прыкладна 21 гадзіну. За гадзіну выклікаюць прыкладна 21 аўтамабіль.
У панядзелак у «Брузгах» чарга на выезд складала 55 аўтамабіляў. За гадзіну выклікаюць прыкладна 15 аўтамабіляў.
На пераходзе для грузавых аўтамабіляў «Казловічы чарга дасягала 680 грузавікоў, а на «Бераставіцы» — 120.
На мяжы з Літвой сітуацыя выглядае складанай, але не так напружана, як у Брэсце.
ав