Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падземны тунэль зноў выяўлены на мяжы Літвы і Беларусі

28.07.2026 11:44
Тунэль выявілі пасля таго, як спецыяльныя датчыкі зафіксавалі падземныя работы каля вёскі Пяшчай у Варэнскім раёне.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

Літоўскія памежнікі выявілі чарговы падземны тунэль, які вёў з тэрыторыі Беларусі ў Літву. Падземны ход дыяметрам каля аднаго метра знаходзіўся на глыбіні 1,5 метра і заходзіў прыкладна на пяць метраў за дзяржаўную мяжу, аднак выхад на літоўскім баку яшчэ не быў пракапаны.

Тунэль выявілі пасля таго, як спецыяльныя датчыкі зафіксавалі падземныя работы каля вёскі Пяшчай у Варэнскім раёне. Да аперацыі далучыліся польскія памежнікі, якія дапамаглі спецыяльным абсталяваннем.

Тунэль быў засыпаны. Паводле літоўскага боку, яго маглі рыхтаваць для незаконнай перапраўкі мігрантаў з Беларусі. Па факце здарэння пачата дасудовае расследаванне. Гэта ўжо чацвёрты падобны выпадак, зафіксаваны літоўскімі памежнікамі сёлета.

Reform.news/эж