Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супрацоўніка сталічнага агенцтва нерухомасці асудзілі за палітыку

29.07.2026 10:28
Мікіта Ломскі працаваў у агенцтве «Авангард-нерухомасць», а ў вольны час дапамагаў людзям з выбарам камп'ютарнай тэхнікі ў тэматычных чатах.
 .
Мікіта Ломскі. Фота з ягонай старонкі Укантакцекрыніца: НН

Мікіту Ломскаму 28 гадоў. Хлопец жыў у Мінску, да затрымання працаваў памочнікам маркетолага ў агенцтве «Авангард-нерухомасць».

У вольны час малады чалавек цікавіўся кампʼютарным жалезам, стрымінгам і 3D-графікай. Мікіта выдатна разбіраецца ў тэхніцы і ў тэматычных суполках у сацсетках дапамагаў людзям падбіраць працэсары і відэакарты для працы з графікай, тлумачыў нюансы наладкі манітораў, а таксама дзяліўся сваім досведам зборкі кампʼютараў.

Мікіту затрымлівалі і змясцілі ў СІЗА. Яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Звычайна па гэтым артыкуле судзяць у справе Гаюна.

Хлопцу прысудзілі хатнюю хімію.

НН/ав