Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Альтэрнатыўную службу ў Беларусі за 10 гадоў прайшлі толькі 345 прызыўнікоў

30.07.2026 17:01
Большасць альтэрнатыўшчыкаў (больш за 54%) працуе на аб'ектах аховы здароўя.
Ілюстрацыйны здымакфота: Zerkalo.io/Tut.by

За 10 гадоў, якія ў Беларусі дзейнічае закон «Аб альтэрнатыўнай службе», прайсці яе змаглі толькі 345 прызыўнікоў. Такую лічбу назваў начальнік упраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Кацкопаведамляе «Еўрарадыё».

— Альтэрнатыўшчыкамі не становяцца проста па жаданні — для гэтага патрэбныя глыбокія рэлігійныя перакананні, якія не дазваляюць трымаць зброю або вырабляць яе. Гэта вызначае прызыўная камісія,  перадае словы Кацко дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Тэрытарыяльна найбольшая колькасць альтэрнатыўшчыкаў паходзіць з Гродзенскай вобласці  85 чалавек.
Каля паловы прызыўнікоў, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, складаюць хрысціяне веры евангельскай, яшчэ 27%  сведкі Іеговы. Таксама ёсць евангельскія хрысціяне-баптысты, праваслаўныя і прадстаўнікі іншых канфесій, кажа чыноўнік.

Большасць альтэрнатыўшчыкаў (больш за 54%) працуе на абʼектах аховы здароўя. Акрамя таго, іх адпраўляюць у пансіянаты, тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, на абʼекты жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі.

Альтэрнатыўная служба ў Беларусі складае 36 месяцаў для грамадзян без вышэйшай адукацыі і 24 месяцы для тых, хто мае вышэйшую адукацыю. Гэта ў два разы болей за звычайную тэрміновую службу (18 і 12 месяцаў адпаведна).

аз