Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча часова спыняе прыём заявак на падаўжэнне «Карты паляка»

30.07.2026 18:01
У будучыні польскі бок наогул плануе ўскладніць атрыманне згаданага дакумента.
Узор «Карты паляка»gov.pl

Польшча прыпыняе прыём заявак на падаўжэнне «Карты паляка». Пра гэта паведамляе электронны дзяржаўны партал і аддзел дыпламатычнага ведамства ў Беларусі.

— З 1 да 31 жніўня 2026 года, па арганізацыйных прычынах, консульскі аддзел і аддзел польскай дыяспары амбасады Польшчы ў Мінску часова спыняюць прыём заявак на атрыманне карты паляка,  чытаем на сайце.

Польшча плануе ўскладніць атрыманне «Карты паляка», нагадвае «Белсат». СМІ нагадвае, што польскае МЗС падрыхтавала законапраект, паводле якога дакумент будзе выдавацца выключна на падставе пацверджанага польскага паходжання. А магчымасць атрымання дакумента на хадайніцтва польскіх або паланійных арганізацый хочуць скасаваць.

Раней такія даведкі маглі пацвярджаць удзел заяўніка ў дзейнасці па папулярызацыі польскай мовы і культуры цягам як мінімум трох гадоў і служылі альтэрнатывай дакументам, якія пацвярджалі польскія карані.

Акрамя гэтага, асобам, якія раней адмовіліся ад польскага грамадзянства, больш не будуць даваць «Карты паляка».

Адначасова прапануецца змяніць пералік правоў, якімі карыстаюцца яе ўладальнікі. Праект прадугледжвае і большы аб’ём звестак, якія будуць запытваць у заяўнікаў. Разгледзець і прыняць прапановы ўрад можа ў другім квартале 2026 года.

Таксама з чэрвеня для беларусаў, у якіх ёсць гэты дакумент, для атрымання нацыянальнай польскай візы, як і іншым катэгорыям заяўнікаў, трэба запісвацца самастойна праз сайт візавага цэнтра VFS Global.

Раней на падачу можна было запісацца праз электронную пошту консульскага аддзелу амбасады ў Мінску.

аз