Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь імкліва страчвае статус буйнога вытворцы бульбы

31.07.2026 15:01
За дзесяць гадоў краіна скараціла пастаўкі на знешнія рынкі больш як у чатыры разы.
Ілюстрацыйнае фотаImage by stanbalik from Pixabay/CC0

Беларусь імкліва страчвае статус буйнога вытворцы і экспарцёра бульбы. За дзесяць гадоў краіна скараціла пастаўкі на знешнія рынкі больш як у чатыры разы.

Паводле дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), у 2015 годзе Беларусь экспартавала 300,8 тысяч тон бульбы. А ў 2024-м — усяго толькі 68,9 тысяч тон.

Для параўнання: Польшча ў 2015-м паставіла за мяжу 15,7 тысяч тон, а ў 2024-м — 117,8 тысяч тон.

У 2015-м Беларусь была на 11-м месцы ў спісе найбуйнейшых экспарцёраў гэтага прадукту, то да 2024-га яна апусцілася на 26-е месца.

У Беларусі за дзесяць гадоў знізіліся не толькі абʼёмы экспарту, але і ў цэлым вытворчасці бульбы. Так, у 2015-м краіна вырасціла 5107,3 ​​тысяч тон караняплода, а да 2024-га ў Беларусі абʼёмы знізіліся на 39% і склалі 3110,9 тысяч тон.

Крыніца: «Зеркало»/юл