Ідзецца пра размешчанае ў Брэсцкім раёне сельскагаспадарчае прадпрыемства «Савушкаў-Прамень», піша БелТА.
«Чаму ў іх тут людзі добра працуюць? Бо ім плацяць заробак, – сказаў Лукашэнка. – Яны (работнікі) працуюць за грошы. За нармальныя грошы».
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на своечасовую выплату заробку.
«Не шкадуйце для сялян. Раздурваць іх нельга, але калі яны даюць вынік, ім трэба плаціць», – падкрэсліў палітык.
«Я з павагай стаўлюся да прыватных прадпрымальнікаў і мы будзем іх падтрымліваць, але патрэбны вынік. Як я ім проста і шчыра кажу: «Мужыкі, трэба дзяліцца». Не са мной. Трэба дзяліцца з тымі, хто побач з вамі працуе, хто працуе на вас», – дадаў узурпатар.
Крыніца: «Наша Ніва»/юл