Новае злучэнне атрымае нумар 37. Паводле Ільюкевіча, ужо сфармаваныя шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў, набраны афіцэры і прызваны асабовы склад.
— Ідзе планавая падрыхтоўка да выканання задач паводле прызначэння. У наступным годзе мы плануем перадыслакаваць гэтыя падраздзяленні і вайсковыя часткі ў пункт іх пастаяннай дыслакацыі, — сказаў Ільюкевіч у эфіры «ВоенТВ».
Цяпер дэсантны кампанент Сілаў спецыяльных аперацый Беларусі прадстаўлены трыма брыгадамі: 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай у Віцебску, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай у Брэсце 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы.
У жніўні беларускія дэсантнікі возьмуць удзел у сумесных вучэннях у Казахстане і Кітаі. У верасні запланаваныя тактыка-спецыяльныя вучэнні разам са 147-м зенітным ракетным палком, які нядаўна ўвайшоў у склад Сілаў спецыяльных аперацый.
Акрамя таго, увосень у Беларусі і Расеі павінны адбыцца вучэнні краін-удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Свабода/ав