Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі, паведаміла Mediazona.
— Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесце. Няхай на старасць у вас будзе запас добрых перажыванняў і святло вашага аптымізму». Мы хочам, каб гэты дзень стаў працягам яе слоў. Таму зноў збіраемся разам, каб падтрымаць беларускую культуру, — тлумачаць арганізатары.
Ідэю заснавання Прэміі імя Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Удзельнікі кніжнага маркета: «Полацкія лабірынты», «Мяне Няма», Kamunikat, Magenta, Bukinist:ka Press, RozUM Media, Kirma.sh, АЧК-Беларусь. Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Пфляўмбаўм» і Gutenberg Publisher.
9 жніўня
15:30 – 20:00 — кніжны маркет
19:00 – ШокінгКульт live! Максім Жбанкоў з аўтарскай чыткай новай кніжкі пад акустычны псіхадэл
Karma Crew, Al. 3 Maja 15, 00-381, Warszawa
bellit.info/ав